Каханне стварае паэтаў

I нараджае жыццё…

Гавораць, ніколі не купіш

Цудоўнае ты пачуццё!

Гавораць, яно акрыляе,

Гавораць, яно назаўжды,

Гавораць, што кожны спазнае

Яго хоць аднойчы ў жыцці!..

(Сяргей Давідовіч).

 

11 лютага 2021 года ў 7 “Е” класе прайшла незвычайная класная гадзіна пад назвай  “Усё пачынаецца з кахання…” , прысвечаная  Дню  Святога Валянціна. Дзень Святога Валянціна – гэта пробліск вясны сярод зімы і снегу. Бо нішто так не сагравае, як цёплыя пажаданні, прызнанні ў каханні і песні, прысвечаныя гэтаму цудоўнаму пачуццю.  Вучні пазнаёміліся з гісторыяй  свята, яго традыцыямі, паслухалі  вершы беларускіх пісьменнікаў пра каханне. Напрыканцы мерапрыемства вучні абмяняліся валянцінкамі.